Прывітанне, шаноўнае спадарства! Вы знаходзіцеся на старонцы праекта “Мой родны гук”!

Мой родны гук — гэта праект, створаны з мэтай папулярызацыі беларускай мовы праз агучку фільмаў. Наша каманда з актораў агучкі — гэта дасведчаныя даберы, у якіх за плячыма не адна работа па агучванню фільмаў (і не толькі іх) на беларускай мове. Мы максімальна прафесійна падыходзім да справы перакладу і агучвання фільмаў. Вы можаце заказаць агучку амаль любога фільму на беларускай мове. Для гэтага, калі ласка, звярніцеся ў наш бот: @mojrodnyhuk_bot

На гэтай старонцы вы зможаце паглядзець прыблізныя кошты на кожны фільм. Кошт можа змяняцца ў залежнасці ад вашых пераваг і іншых абставін на момант вашага звароту.

Таксама, тут можна паназіраць за станам бягучых праектаў. Што ўжо агучана, што агучваецца, а што чакае сваёй чаргі. Таксама можаце падпісацца на навіны праекту ў нашым тэлеграме:

Прыблізныя кошты фільмаў

Стан праектаў